За беларусаў уступіліся расійскія праваабаронцы

Двум беларусам пагражае 20 год турмы. Іх абвінавачваюць у наркагандлі і кантрабадзе псіхатропных рэчываў. Расійскія праваабаронцы сведчаць, што беларусы сталі ахвярамі правакацыі праваахоўных органаў.

Як паведаміла кіраўнічка Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева, студэнты Аляксандр Чачураў і Сяргей Лагута былі затрыманыя супрацоўнікамі дзяржнаркакантролю на адным з маскоўскіх вакзалаў.

У іх знайшлі таблеткі ад кашлю “Тусал”, якія у Беларусі знаходзяцца ў вольным продажы, у Расіі гэтыя лекі некаторы час таму былі занесеныя ў спіс псіхатропных сродкаў. У Маскву студэнты прывезлі таблеткі па замове падстаўных пакупнікоў з дзяржнаркакантролю. Тыя праз інтэрнэт размясцілі абвестку, што нейкая аптэка хоча набыць у жыхароў Беларусі гэтыя лекі, паабяцаўшы ўзнагародзіць за дастаўку таблетак.

Адвакат хлопцаў Станіслаў Маркелаў ужо звярнуўся ў праваахоўныя органы Беларусі па факце пазапраўнага правядзення расійскай спецаперацыі на нашай тэрыторыі. Ён таксама падаў заяву ў Генпракуратуру, у якім гаворыцца, што Чачурава і Лагуту вінавацяць у кантрабандзе пазапраўна, бо існуе загад прэзідэнта аб адмене мытнай мяжы паміж Расіяй і Беларуссю.

Паводле Радыё “Рацыя” ( www . racyja . com ),

“Салідарнасці” (gazetaby.com) і “Хартыя’97” ( www . charter 97. org )

‹‹ на галоўную | у архіў