Чыноўнікі зноў кажуць пра неабходнасць закона пра суайчынніках, што жывуць за мяжой
Беларусі неабходны закон пра суайчыннікаў, што жывуць за межамі Беларусі. Такое меркаванне выказаў старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Юры Кулакоўскі. Дэпутат заявіў пра гэта на паседжанні камісіі.
Ён адзначыў, што сёння за мяжой пражывае 3 мільёны беларусаў. Таму ён лічыць вельмі важным на заканадаўчым узроўні вызначыць іх статус, паўнамоцтвы дзяржаўных органаў пры ўрэгуляванні пытанняў звязанымі з суайчыннікамі за мяжой. Гэта на думку Ю. Кулакоўскага дазволіць больш эфектыўна дзейнічаць у сітуацыях, падобных эвакуацыі беларусаў з сектара Газы.
Зараз законапраект знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, паведаміў Ю. Кулакоўскі. Пры гэтым, па яго інфармацыі на восеньскую сесію парламента камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі збіраецца вынесці тры законапраекты “Аб унясенні дадаткаў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай абароны дзяцей у недабранадзейных сем’ях”, “Аб ўнясенні дадаткаў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб занятасці насельніцтва”, “Аб прадстаўленні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статуса бежанца, дадатковай ці часовай абароны ў Рэспубліцы Беларусь”. Акрамя таго, па звестках старшыні парламенцкай камісіі, восенню верагодна паступленне ў камісію зменаў і дадаткаў у закон “Аб прафсаюзах” і “Аб масавых мерапрыемствах”. У гэтым спісе закона “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой” пакуль няма.
Паводле БелаПАН і www . news . by
|