XІX Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі праходзіць у Варшаве
У Варшаве праходзіць XІX Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. Больш за 3 тысячы ўдзельнікаў з Польшчы і замежжа будуць прымаць удзел у спартовых, музычных і біблейных конкурсах. Сярод астатніх ёсць і прадстаўнікі Беларусі.
Арганізатарам парафіяды дзяцей і моладзі з’яўляецца Таварыства “Парафіяда” імя Юзэфа Каласанца і Адукацыйны цэнтр Ордэну айцоў піяраў.
Традыцыйна ў Парафіядзе ўдзельнічаюць шматлікія групы з Усходняй Еўропы. Распавядае намеснік адказнага за замежныя групы з Усходу піяр Міхал Бубен: “8 ліпеня ўрачыстаю святою Імшою ў санктуары Маці Божай настаўніцы моладзі ў Варшаве пачаўся фінал XІX Міжнароднай парафіяды дзяцей і моладзі, якую штогод арганізоўваюць айцы піяры. Спаборніцтвы на Парафіядзе адбываюцца па прыкладу грэцкай Трыяды. Гэта значыць на трох узроўнях – стадыён, тэатр і святыня. Сёлета прыехала моладзь не толькі з Польшчы, але з Літвы, Латвіі, Украіны, Беларусі і Расіі. Ёсць ганаровыя госці з Італіі, Нямеччыны і Славакіі.
Беларусь прадстаўляюць каманды з розных куткоў краіны – Шчучын, Нарач, Волпа, Горадня, Ліда, Паставы, Астрыно, Свір, Канстанцінава, Забалаць і Камаі.
У польскай сталіцы Парафіяда будзе працягвацца тыдзень.
Падрабязную інфармацыю пра кожны дзень на парафіядзе можна атрымаць у эфіры тэлевізіі “Palonia” й на www.parafiada.pl.
Паводле “Польскага радыё для замежжа”
(www.polskieradio.pl/zagranica/by)
|