Беларускіх амбасадараў адазвалі ў Мінск для вучобы
Дзесяць дзён ім будуць чытаць палітінфармацыі і праводзіць экскурсіі па роднай краіне. Каб не забываліся…
Праграма навучання амбасадараў разлічана на дзесяць дзён. З 9 па 19 чэрвеня перад беларускімі дыпламатамі з тлумачэннямі сучасных вектараў знешняй палітыкі выступяць дзяржаўныя чыноўнікі.
Кіраўнікоў амбасадаў пазнаёмяць з дасягненнямі беларускай прамысловасці, экспартным патэнцыялам сельгаспрадпрыемстваў і турыстычнымі магчымасцямі Беларусі.
У праграме – наведванне буйных прадпрыемстваў “Бабруйскаграмаш”, “Белшына”, “Фандок”, Слуцкі цукрарафінадны камбінат, Слуцкі сыраробны камбінат, Слуцкі мясакамбінат. Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама канцэрнаў “Белнафтахім” і “Беллеспаппром”.
Асноўную мэту вучобы МЗС не ўдакладняе. Тлумачаць тым, што мерапрыемства гэта ўнутранае. Але год назад міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў адзначаў, што амбасады Беларусі ў замежных дзяржавах павінна максімальна арыентаваць, падказваць, накіроўваць галіны і прадпрыемствы на канкрэтную работу па заваяванні замежных рынкаў.
Паводле “Комсомольской правды в Белору ссии ” (minsk.kp.ru)
|