Выстава беларусаў у цэнтры Севастопаля
На Гістарычным бульвары ў Севастопалі (Украіна) адбыліся выставы нацыянальных суполак горада. Выставы прысвечаныя Дню горада. Сваю экспазіцыю прадставіла і Таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча “Пагоня”.
Экспазіцыя Таварыства беларусаў уключала ў сябе зборы вершаў класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, кнігі па гісторыі Беларусі, фотаздымкі. З фотаздымкаў глядзелі твары нашых землякоў, Георгіеўскіх кавалераў, герояў Савецкага Саюза, якія абаранялі Севастопаль падчас Крымскай і Другой сусветнай войнаў. У аздабленні выставы таксама былі выкарыстаныя бел-чырвона-белыя сцягі, і выява севастопальскай Пагоні.
За актыўны ўдзел у правядзенні нацыянальнай выставы Музей гераічнай абароны Севастопаля ўручыў “Пагоні” ліст з падзякай.
Валер Барташ, старшыня Таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча “Пагоня”
|