З сектара Газа рыхтуецца чарговая эвакуацыя беларусаў

Расійскія дыпламаты ў Ізраілі рыхтуюць другі этап эвакуацыі грамадзянаў Расіі і краін СНД з палесцінскіх тэрыторый.

У спісах, якія будуць узгадняцца з ізраільскімі ўладамі, пазначаныя 114 расіянаў і 34 грамадзяніны Беларусі, Украіны, Малдовы і Казахстана. Большасць іх — жанчыны, якія выйшлі замуж за палесцінцаў, і іх дзеці.

Дакладная дата эвакуацыі пакуль невядомая.

Нагадаем, першая група беларусаў была эвакуіраваная з сектара Газа ў чэрвені. Разам з расіянамі 7 нашых грамадзян прыляцелі на самалёце МНС Расіі з Іарданіі ў Маскву, а адтуль — на радзіму.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (/www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў