Банкір Пракаповіч, генерал Чаргінец, спявачка Дарафеева — “Белая Русь”
Устаноўчы сход рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” можа прайсці ў верасні-кастрычніку.
Пра гэта было заяўлена на паседжанні ініцыятыўнай групы па яго стварэнню, якое прайшло 2 ліпеня ў Мінску. У ім узялі ўдзел каля 40 чалавек.
У ініцыятыўную групу ўвайшлі старшыня праўлення Нацыянальнага банку Пётр Пракаповіч, мэр сталіцы Міхаіл Паўлаў, генерал Мікалай Чаргінец, спявачка Ірына Дарафеева, спартсмены Іван Ціхан, Юлія Несцярэнка і Наталля Цылінская.
Удзельнікі паседжання прынялі зварот да суайчыннікаў, у якім заклікалі беларусаў “аб’яднаць высілкі для далейшага ўмацавання і квітнення Беларусі і стварыць грамадскае добраахвотнае самакіруемае рэспубліканскае аб’яднанне”.
Ініцыятары гэтай акцыі падкрэслілі, што яны падтрымліваюць “дзяржаўную палітыку народнага прэзідэнта”.
Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі (www.belradio.fm) і БЕЛТА
|