У Ляўках пройдзе “Свята вольнай беларускай паэзіі”
У вёсцы пад Оршай побач з музеем Янкі Купалы (былым лецішчам паэта) фестываль пройдзе ўжо трэці раз. Творчых людзей у Ляўкі запрашаюць у ноч з 7 на 8 ліпеня. Пачнецца фестываль а 20-й гадзіне.
Арганізатары паведамляюць, як дабрацца, калі дабірацца не на сваім аўто. Трэба даехаць да Оршы, адтуль на “маршрутцы” або аўтобусе № 14 даехаць да аўтавакзала. Ад аўтавакзала на аўтобусе, які едзе на маршруце “Орша—Копысь” да прыпынку “Музей Янкі Купалы”. А там, паводле арганізатараў “Свята вольнай беларускай паэзіі”, трэба прайсці праз музей, знайсці сходы, якія вядуць на бераг Дняпра, а далей ісці ў левы бок.
Паводле Радыё “Рацыя” ( www . racyja . com )
|