У Мінску ўсклалі кветкі да магілы Янкі Купалы ў сувязі з днём яго смерці
Учора на Вайсковых могілках у Мінску адбылося ўскладанне кветак да магілы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Мерапрыемства было прымеркавана да 65-годдзя з дня трагічнай смерці паэта.
Каля магілы Купалы сабраліся літаратары, вучоныя, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Купалы, аматары яго творчасці.
У час Другой сусветнай вайны паэт жыў у Маскве, потым у пасёлку Пячышчы каля Казані. У чэрвені 1942 г. Янка Купала прыехаў у Маскву для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды свайго 60-годдзя. Вяртаючыся ў свой нумар пасля ўрачыстасці, ён упаў у лесвічны пралёт. Ці была гэтая смерць выпадковай – застаецца пытаннем дагэтуль.
У Дзяржаўным лiтаратурным музеі Янкi Купалы ў Менску адкрыта экспазіцыя “Таямніца смерці Янкі Купалы”.
Паводле БелаПАН і “Еўрапейскага радыё для Беларусі” ( www . belradio . fm )
|