Суд адмовіў Таццяне Севярынец ў аднаўленні на працы

Сёння суддзя Першамайскага раённага суда Таццяна Родзіна агучыла пастанову ў справе аднаўлення Таццяны Севярынец на працы. Суд адхіліў пазоў спн. Севярынец да Аддзелу адукацыі Першамайскага раёна Віцебска.

Cпн. Севярынец імкнецца аднавіцца на працы праз суд. Яе звольнілі з сярэдняй школы № 40 нібыта за прагулы.

Напрыканцы сакавіка яна напісала заяву на адпачынак за свой кошт, якую падпісаў загадчык раённага аддзела адукацыі Уладзімір Шлома. Але праз колькі дзён ён адмяніў уласнае рашэнне, і, вярнуўшыся з адпачынку, Тацяна Севярынец даведалася, што прапусціла 6 працоўных дзён.

Т. Севярынец і яе давераная асоба Кастусь Севярынец збіраюцца падаваць касацыйную скаргу і новы пазоў у суд вышэйшай інстанцыі.

Паводле Радыё “Свабода” ( www . svaboda . org )

‹‹ на галоўную | у архіў