Фільм “Урок беларускай мовы” паказаны на фестывалі ў Нью-Йорку

Дакументальны Фільм “Урок беларускае мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага быў паказаны на міжнародным кінафестывалі ў Нью-Йорку. Арганізатарам выступіла арганізаваным праваабарончай арганізацыяй “Human Rights Watch”.

Фільм прысвечаны моладзеваму актывісту Франаку Вячорку і ягоным сябрам, якія выступілі супраць фальсіфікацыі леташніх прэзідэнцкіх выбараў.

У інтэрв’ю рэжысёр фільма сказаў, што яму было даволі проста зразумець пачуцці моладзі, і не толькі таму, што ён мае 25-гадовую дачку і 24-гадовага сына.

М. Дэмбіньскі: “Роўна 25 гадоў таму падчас ваеннага становішча ў камуністычнай Польшчы я апынуўся ў падобнай сітуацыі. Я правёў два месяцы ў турме за распаўсюджванне газеты “Салідарнасць”. Сітуацыі ў тагачаснай Польшчы і ў сённяшняй Беларусі вельмі падобныя. І для мяне гэта было своеасаблівае “deja vu” бачанага.

За дзень да выбараў мы не мелі камеры, але мы павінны былі рабіць кіно, бо выбары – важная падзея. І ў гэты момант адзін з навучэнцаў падпольнага ліцэю знайшоў непрафесійнае абсталяванне, і разам з галоўным героем фільму Франакам пайшоў на плошчу, дзе адбываліся акцыі пратэсту. І ўсе матэрыялы пра Франака зрабіў Макс – вельмі мужны малады чалавек з падпольнага ліцэю”.

Паводле Радыё “Свабоды” ( www . svaboda . org )

‹‹ на галоўную | у архіў