диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Падпісаная Дырэктыва №3

Учора прэзідэнт падпісаў доўгачаканую Дырэктыву №3 “Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспецы дзяржавы”. Дакумент аказаўся не такім страшным, як пра гэта сказаў былы глава канцэрна “Белнафтахім” Аляксандр Бароўскі, а толькі падрыхтаваў глебу для страшных рашэнняў у будучыні.

Большасць пунктаў дакумента займаюць заклікі да эканоміі і беражлівасці ці ўказанні на дзеянні, якія даўно і без таго выконваюцца. Дыверсіфікацыя паставак энерганосьбітаў, паскарэнне будаўніцтва АЭС, выкарыстанне мясцовых відаў паліва, распрацоўка альтэрнатыўных, абсталяванне да 2008 г. усіх кватэр індывідуальнымі лічыльнікамі выдатку вады і г. д.

Але і новага ў дырэктыве таксама хапае. Так да 1 жніўня гэтага года ўраду трэба “стварыць рэспубліканскую міжведамасную камісію па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, забяспечыць стварэнне аналагічных галіновых, абласных, гарадскіх, раённых і сталых у арганізацыях камісій, стварыць інстытут пазаштатных інспектараў па нагляду за эфектыўным выкарыстаннем рэсурсаў”. Савету Міністраў і акадэміі навук даручана таксама распрацаваць удакладнены праект Канцэпцыі энергетычнай бяспекі краіны, у якой павінны быць прадугледжаны новыя паказчыкі зніжэння энергаёмістасці ВУП

“Страшныя” меры, дакладней, падрыхтоўка да іх, пачынаюцца з пункта пятага. Так, да 1 верасня гэтага года Саету Міністраў даручана “усталяваць залежнасць аплаты работы кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый ад выканання паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў, павялічэння выкарыстання мясцовых відаў паліва”. А таксама “прадставіць Главе дзяржавы прапановы пра меры адказнасці кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый за непрытрымліванне усталяваных паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў”. Саўміну і іншым дзяржаўным органам дзяржкіравання даручана таксама “забяспечыць правядзенне ў падначаленых арганізацыях, рэгіёнах і населеных пунктах рэгулярных праверак” па эканоміі і беражлівасці. А за “арганізацыямі і гаспадарчымі таварыствамі, у адносінах да якіх дзяржава, валодаючы далямі (акцыямі) у іх устаўных фондах, можа вызначаць рашэнні, прымаемыя гэтымі таварыствамі” ўвогуле будзе ўсталяваны “жорсткі кантроль”.

Ведаючы, што кіраўніцтва прадпрыемстваў пачнуць займацца прыпіскамі, прэзідэнт прадугледзеў і кантроль за статыстычнай справаздачнасцю. Рол я сілавых ведамстваў у выкананні дырэктывы азначаная ў пункце сёмым. КДК будзе здзяйсняць "мэтавыя праверкі” і “прыцягваць да адказнасці службовых асобаў, якія вінаватыя ў нанясенні шкоды дзяржавы, безгаспадарчасці і марнатраўстве”. Пракуратура Беларусі, МУС, КДБ, Дзяржкоммаёмасці, Дзяржстандарт будуць “своечасова і рашуча перапыняць факты безгаспадарлівасці, парушэння дысцыпліны, незаконнага і беспадстаўнага выдаткоўвання матэрыялаў і грашовых сродкаў”.

Персанальная адказнасць за выкананне дырэктывы прэзідэнт усклаў на прэм’ер-міністра, кіраўнікоў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацыяў.

Паводле “ Ежедневника»

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович