Доказы са справы Казуліна будуць накіраваны у ААН
Рэчавыя доказы па крымінальнай справе былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна будуць накіраваныя адмысловаму прадстаўніку ААН па пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Адрыяну Севярыну.
Пра гэта заявіў кіраўнік юрыдычнай службы Аляксандра Казуліна Алег Воўчак. Паводле словаў Воўчака, гэта будзе зроблена ў сувязі з неабгрунтаванымі адмовамі на ўсе скаргі, якія ён накіроўваў у праваахоўныя органы Беларусі ў сувязі з супрацьпраўнымі дзеяннямі ў адносінах да Аляксандра Казуліна. А. Воўчак лічыць, што міжнародная супольнасць павінна ведаць больш фактаў пра тое, як праходзілі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2006 г. Сп. Воўчак спадзяецца, што міжнародныя эксперты дадуць сваю ацэнку правамернасці турэмнага зняволення экс-кандыдата ў прэзідэнты А. Казуліна.
Паводле Радыё “Рацыя” ( www . racyja . com )
|