Прадстаўнікі Рады БНР удзельнічалі ў адкрыцці помніка ахвярам камунізму ў Вашынгтоне

Учора ў сталіцы ЗША ля будынку Кангрэсу быў адкрыты помнік ахвярам камунізму.

Помнік узведзены дзякуючы намаганням адмысловага Фонду (Victims of Communism Memorial Foundation), ганаровым старшынёй якога з’яўляецца былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Унёсак у Фонд зрабілі і амерыканскія беларусы.

На цырымоніі адкрыцця выступіў прэзідэнт ЗША Джордж Буш, які адзначыў, што “мы не можам дазволіць зверствам Леніна, Сталіна, Мао і Кастра згубіцца на старонках гісторыі”. Буш дадаў, што камунізм каштаваў чалавецтву 100 мільёнаў жыццяў.

У адкрыцці помніка ўзялі ўдзел прадстаўнікі Рады БНР, у тым ліку Старшыня Рады Івонка Сурвілла.

Паводле Радыё “Свабода” ( www . svaboda . org )

‹‹ на галоўную | у архіў