Змены ў інтэрнэт-старонцы ЗБВБ
Аднавілася старонка Задзіночання беларусаў Вялікай Брытаніі. Цяпер яна даступная па адрасе: http ://belarusians .co .uk /zbvb , а таксама www.zbvb.org.
Як паведаміў сябра Рады ЗБВБ, адміністратар старонкі Сяржук Вінаградаў, на старонцы можна прачытаць пра навіны Згуртавання, а таксама знайсці гістарычную інфармацыю пра дзейнасць найстарэйшай арганізацыі беларускай дыяспары. У раздзеле фотагалерэя размешчаныя таксама фотаздымкі, якія распавядаюць пра дзейнасць арганізацыі.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|