диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Беларус атрымаў ганаровы прыз за працу для дзяцей

Мастацкі кіраўнік віцебскага тэатра “Лялька” Віктар Клімчук атрымаў на 14-м Фестывалі дзіцячых тэатраў у сербскім горадзе Субоціца ганаровую ўзнагароду — статуэтку “Маленькі прынц”.

В. Клімчука адзначылі гэтым прызам за шматгадовую выдатную працу па развіцці культуры і тэатральнага мастацтва для дзяцей, а таксама за вялікі асабісты ўклад у развіццё культурных сувязей паміж краінамі.

Гэта статуэтка вагай у сем кілаграмаў аўтарства вядомага сербскага скульптара Міё Міюсківіча ўручаецца штогод самым знаным тэатральным дзеячам. Уладальнікамі ганаровага прызу з’яўляюцца Альбэрт Розэр (Германія), Генрык Юркоўскі (Польшча), Ёзэф Крофта (Чэхія), Маргарыта Нікалеску (Францыя) і Янаш Мецнэр (Венгрыя).

Віцебскі тэатр “Лялька” пад кіраўніцтвам В. Клімчука яшчэ ў 1999 годзе, падчас першага ўдзелу ў конкурсе фестывалю, атрымаў Гран-пры за спектакль паводле Яна Баршчэўскага “Загубленая душа, альбо Пакаранне грэшніка”. Праз год узнагароду “За высокія мастацкія дасягненні” атрымала лялечная пастаноўка “Чароўная зброя Кэндзо”.

Віктар Клімчук – сталы сябра журы і адказвае за селекцыю еўрапейскіх калектываў, вартых удзелу ў фестывалі ў Субоціцы.

Паводле Радыё “Рацыя” ( www . racyja . com )

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович