“N.R.M.” з новым альбомам у Польшчы

Адзін з найлепшых беларускіх гуртоў “N.R.M.” 13 чэрвеня прыехаў у Польшчу, каб прэзентаваць новы альбом. Канцэрты пройдуць у Варшаве, Кракаве і Вроцлаве.

Лідэр гурту Лявон Вольскі кажа, што Польшча невыпадкова стала месцам прэм'еры новага дыску. “N.R.M.”. У Польшчы ўжо вельмі добра ведаюць гурт і тут ён мае сваіх сталых слухачоў.

Ён распавёў пра новы альбом: “Альбом называецца “ 06”, у ім чатырнаццаць песняў. З нагоды з’яўлення новых песняў у інтэрнэце ідзе дыскусія. Людзі звычайна любяць старыя песні, хоць чакаюць новых”.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

‹‹ на галоўную | у архіў