Купалле ў Вялікабрытаніі

Святкаванне Купалля ў Лондане адбудзецца ў суботу 23 чэрвеня.

Купалле, традыцыйнае свята сярэдзіны лета, пачнецца у 17.00 у капліцы Св. Пятра і Паўла (на рагу Holden Road і Holden Avenue), і працягнецца ў 17.30 у садзе Беларускага культурнага і рэлігійнага цэнтра (39 Holden Road, London N12). Чакаюцца песні, скокі праз вогнішча і іншыя традыцыйныя імпрэзы і дзеі.

Усе ўнёскі ў выглядзе ежы (салатаў, мяса ці то выпечкі і інш.) і пітва вітаюцца. А таксама кветкі для купальскіх вянкоў.

Вечар закончыцца прыкладна ў 22.00.

Арганізатары заклікаюць па магчымасці прыходзіць ў нацыянальных строях, асабліва гэта тычыцца дзяцей і дзяўчат, калі нехта з іх хацеў бы быць кандыдатамі ў Купалінкі.

Паводле http://belarusians.co.uk/

‹‹ на галоўную | у архіў