Беларускія маці дачакаліся падарунка

За нараджэнне першага дзіця дадуць амаль што 900 тысяч рублёў (прыкладна 420 даляраў). Нараджэнне другога і наступных дзяцей папоўніць сямейны бюджэт на 1 млн. 125 тысячаў (гэта прыкладна 530 даляраў).

Жанчынам, якія сталі на ўлік да 12 тыднёвага тэрміна цяжарнасці дадаткова выдадуць 1 бюджэт пражытачнага мінімуму (зараз гэта 179 тысяч беларускіх рублёў ці то каля 80 даляраў).

Яшчэ вясной будучым мамам у Беларусі пачалі распавядаць, што адбудзецца павялічэнне дапамогі і называлі тэрмін – пачынаючы з 1 студзеня 2008 года. Літаральна ў канцы траўня з’явіліся чуткі, што павялічэнне адбудзецца перад Днём абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня. Але ні першага, ні другога чэрвеня так нічога і не адбылося.

8 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра павялічэнне загадных сацыяльных выплат. Указ «Узмацненне дзяржаўнай падтрымкі сямей пры нараджэнне дзяцей» уступіў у сілу менавіта з 1 чэрвеня .

Паводле “К омсомольской правды в Белоруссии ” (minsk.kp.ru)

‹‹ на галоўную | у архіў