У ААН не выключаюць скасавання пасады дакладчыка па Беларусі
У Жэневе адкрылася 5-я сесія Рады ААН у пытаннях правоў чалавека. На працягу тыдня прадстаўнікі 47 краінаў-сябраў Рады павінны завяршыць механізм перадачы гэтаму праваабарончаму органу ўсіх адмысловых працэдур, якія былі прынятыя за 60 гадоў папярэдняй структурай – Камісіяй правоў чалавека.
Як мяркуюць швейцарскія аглядальнікі, у часе прыняцця шэрагу прынцыповых дакументаў можа адбыцца пэўнае супрацьстаянне паміж заходнімі краінамі, якіх меншасць, і недалучанымі краінамі.
У прыватнасці, апошнія настойваюць на скасаванні незалежных дакладчыкаў у пытаннях правоў чалавека ў Судане, Беларусі, Бірме і Паўночнай Карэі, а таксама выступаюць за выпрацоўку гэтак званага кодэксу паводзінаў для незалежных экспертаў.
Паводле амбасадараў ААН з заходніх краінаў, нельга выключаюць, што такія прапановы могуць быць прынятыя.
“Калі такое здарыцца, то гэта можа выклікаць страту даверу да Рады, і яе больш ня будуць падтрымліваць усе яе сябры”, – заявіў у інтэрв’ю швейцарскім медыям прадстаўнік Нямеччыны ў ААН Міхаэль Штайнер.
Паводле Радыё “Свабода” ( www . svaboda . org )
|