диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Запіс на літоўскую візу па тэлефоне

З 1 чэрвеня 2007 года пасольства Літвы ў Мінску па просьбах наведнікаў ажыццяўляе папярэдні запіс на атрыманне візы толькі па тэлефоне.

Як паведамляе літоўскае пасольства, любы, хто пажадае, можа патэлефанаваць у консульскую службу ў панядзелак-чацвер з 10.00 да 13.00 па тэлефонах +375-29-555-33-67 або +375-29-555-20-67 і, назваўшы сваё прозвішча і нумар пашпарта, запісацца для падачы дакументаў на візу.

Пры гэтым, як зазначаюць у консульскай службе, для тых, хто выязджае ў Літву ў службовых мэтах, парадак не змяніўся, таму што ўсе просьбы, атрыманыя візавым аддзелам ад арганізацый і прадпрыемстваў своечасова, задавальняюцца поўнасцю.

У пасольстве таксама нагадваюць, што без абмежаванняў і папярэдняга запісу штодзённа па візавых пытаннях у консульскую службу могуць звяртацца беларусы, якія дасягнулі 65 гадоў, грамадзяне Калінінградскай вобласці, Літвы і асобы, якія маюць пасведчанні аб захаванні літоўскага грамадзянства, прадстаўнікі Беларускай чыгункі, грамадзяне, якім патрабуецца віза тыпу “Д”, студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, прадстаўнікі акрэдытаваных у Беларусі замежных пасольстваў і прадстаўніцтваў.

Папярэдні запіс у пасольстве Літвы вядзецца з лістапада 2006 года. Штодзённа, паводле інфармацыі пасольства, выдаецца больш за 400-500 літоўскіх віз. Пры гэтым нярэдкія выпадкі, калі грамадзяне, якія запісаліся загадзя, не прыходзяць, або турыстычныя фірмы прыносяць меншую, чым было задэкларавана, колькасць пашпартоў, не папярэдзіўшы аб гэтым. Узнікае сітуацыя, калі да канца прыёму дакументаў на візы застаецца час, у які з’яўляецца магчымасць прыняць па-за чаргой тых, хто прыйшоў на запіс. Аднак часцей за ўсё такіх не знаходзіцца, зазначаюць у пасольстве, бо людзі аказваюцца не гатовыя адразу падаць дакументы.

У сувязі з гэтым пасольства заклікае грамадзян, якія прыходзяць на папярэдні запіс, мець пры сабе падрыхтаваны пакет дакументаў. Да прыкладу, для афармлення візы без запрашэння з літоўскага боку для аднаразовай паездкі тэрмінам да 30 дзён трэба акрамя візавай анкеты, фотаздымка, консульскага збору ў 5 еўра таксама прадстаўляць страхавы поліс на час знаходжання ў Літве і пацвердзіць наяўнасць фінансавых сродкаў з разліку 40 еўра на дзень (у форме падпісаных дарожных чэкаў і іх копій або даведкі з банка аб наяўнасці грошай, выпіскі з крэдытнай карткі).

Як паведамляе літоўскае дыппрадстаўніцтва, да канца летняга сезона плануецца закончыць будаўнічыя работы па пашырэнні консульскага аддзела, што дазволіць павялічыць яго прапускную здольнасць.

Паводле БелаПАН і “Нашай Нівы” ( www . nn . by )

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович