диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Перформанс у абарону правоў вернікаў

Моладзь зладзіла пікет-пэрформанс перад будынкам Камітэту рэлігіяў і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў. Мэтай акцыі было прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў вернікаў.

Недазволены пікет у абарону свабоды веравызнання выглядаў як сапраўдны тэатральная дзея. Два хлопцы, выконваючы ролю катаў, трымалі за завязаныя рукі дзяўчыну, апранутую ў белае адзенне, з плакатам: “Я веру”. Перад гэтай пантамімічнай кампазіцыяй некалькі маладзёнаў трымалі расцяжку “Маю права на веру”.

Сустаршыня аргкамітэту стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Аляксей Шэін кажа, што да тэатралізаванай формы пратэсту моладзь вымушаная была звярнуцца, бо Мінгарвыканкам не даў дазвол на пікетаванне.

“Мы двойчы апошнім часам падавалі заяўкі на правядзенне пікетаў, – расказвае А. Шэін. – Першы раз мы замаўлялі месцам правядзення плошчу Свабоды, і нам адмовілі, спаслаўшыся на тое, што пікет будзе перашкаджаць мінакам. Другім разам мы ўжо замаўлялі месцам правядзення плошчу Бангалор, і тады ў адмове спаслаліся на няправільнае афармленне дакументаў, якое палягала ў адной прапушчанай літары ў адным слове”.

Паводле Закону “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” Беларусі, неграмадзяне Беларусі без дазволу не маюць права на прапаведніцкую дзейнасць. З гэтай прычыны апошнім часам вымушаныя былі пакінуць Беларусь болей за 25 святароў і манашак.

Адзін са святароў пратэстанцкай царквы “Ян Прадвесьнік” Яраслаў Лукасік, які 14 гадоў прапаведаваў у Беларусі, пакідае краіну да 7 чэрвеня. Яму забаронена вяртацца ў Беларусь цягам 5 год. Нягледзячы на гэта, святара цешыць плён прапаведніцкай працы:

“Усе 14 год, што я тут знаходзіўся, я стараўся служыць беларусам праз тое, што я служу Богу. На дадзены момант сапраўды адчуваю шчасце, бо цягам гэтага часу я меў плён. Маладыя людзі, якія з’яўляюцца нейкай пэўнай патрыятычнай элітай краіны, прыйшлі до Бога – шмат хто з іх. І адначасова – шмат хто са шчырых вернікаў за гэты час стаўся патрыётам сваёй краіны, радзімы, Беларусі... Яны любяць радзіму, служаць ёй, працуюць на яе. Таму адчуваю вялікую задаволенасць”.

Іншага пратэстанцкага пастара Антося Бокуна 4 чэрвеня пакаралі трыма суткамі арышту за несанкцыянаванае набажэнства.

Паводле Радыё “Свабода” ( www . svaboda . org )

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович