Буш заклікаў вызваліць Казуліна і іншых палітвязняў

Выступаючы ў Празе на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням дэмакратыі і бяспекі, прэзідэнт ЗША Джордж Буш заклікаў да неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных у розных краінах свету. Першым у шэрагу імёнаў Буш назваў былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна.

Аляксандра Казуліна асудзілі на 5,5 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Шэраг міжнародных праваабарончых арганізацыяў заявілі, пра палітычныя матывы пераследу Казуліна.

Паводле Радыё “Свабода” ( www . svaboda . org )

‹‹ на галоўную | у архіў