Беларусы ўзялі ўдзел у свяце славянскай культуры і пісьменнасці
Цудоўнае свята, прысвечанае Дню славянскай культуры і пісьменнасці, адбылося ў Лiепаi. Яго ладзіў Лiепайскi ўкраiнскi саюз “Радына”. Сярод іншых моў – рускай, польскай, украінскай, чэшскай – гучала і прыгожая беларуская.
Беларуская суполка “Мара” вярнула гасцей на пачатак ХХ стагоддзя. Гэты перыяд вядомы ў нашай гiсторыi як гады нацыянальнага адраджэння. Тады часцей адкрываліся беларускія школы, тэатры. У гэты час на поўную моц загучалi галасы нашых песняроў – Янкi Купалы i Якуба Коласа, 125 гадоў з дня нараджэння якiх мы сёлета адзначаем. Лiепайчане і госці горада даведаліся пра жыццё і лёс класiкаў беларускай лiтаратуры, праслухалi ўрывак з паэмы “Новая зямля”.
А потым загyчалі родныя песнi. Ансамбль “Паўлiнка” заваражыў слухачоў блізкімі сэрцу мелодыямі. Адну песню – “Ой, бiла мэнэ маты” гурт падрыхтаваў гаспадарам свята ў якасці падарунка на ўкраінскай мове.
А яшчэ гэты дзень запомнiцца беларусам прыморскага горада новым знаёмствам – са Стэфаніяй Загорскай, старшынёй асацыяцыі садружнасці Латвiя–Чэхiя. Яна запрасіла іх наведаць Прагу. Менавіта там была надрукавана першая кніга Францыска Скарыны – пераклад на беларускую мову Бібліі.
Паводле www.svitanak.lv
|