диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Газпрам” заплаціў першыя грошы за “Белтрансгаз”

“Газпрам” выплаціў Беларусі 625 млн. долараў, выкупіўшы такім чынам у ААТ “Белтрансгаз” 12,5% акцый. Пра гэта паведамілі афіцыйныя крыніцы.

Нагадаем, падпісанне дагавора куплі-продажу акцый “Белтрансгазу” адбылося 18 траўня. У гэты ж дзень дагавор быў зарэгістраваны ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Згодна з дагаворам, Расія павінна была выплаціць згаданую суму на працягу найбліжэйшых 20 працоўных дзён. Грошы “Газпрам” пералічыў датэрмінова.

Цяпер, паводле ўмовы дагавора, у 10-дзённы тэрмін беларускі бок перавядзе 12,5% акцый “Газпраму”. Далей на працягу 50 дзён неабходна будзе правесці сход акцыянераў, на якім у склад членаў савета сумеснага прадпрыемства будзе ўведзены прадстаўнік “Газпрома”.

Як паведамлялася раней, спачатку беларускі бок меў на мэце атрымаць грошы за 50% акцый ААТ “Белтрансгаз”, але паводле жадання “Газпрама” выплата будзе адбывацца паэтапна на працягу найбліжэйшых трох гадоў.

Кошт “Белтрансгазу” ацэнены ў 5 млрд. долараў ЗША. Штогод “Газпрам” будзе набываць 12,5% акцый кампаніі. Сродкі ад продажу часткі беларускай газатранспартнай сістэмы пойдуць у бюджэт Беларусі. Расійскі бок уступіць у правы ўласнасці і карпаратыўнага кіравання 1 сакавіка 2010 года, пасля таго як поўнасцю выкупіць 50% акцый “Белтрансгазу”.

Паводле БелаПАН і газеты “Наша Ніва”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович