Пераводы з-за мяжы можна будзе атрымаць толькі ў беларускіх рублях?
Ужо ад 2 чэрвеня грошы, якія дасылаюць з-за мяжы праз пошту, беларусы могуць атрымаць толькі ў беларускіх рублях.
Шуму нарабіла паведамленне пра тое, што ўрад разам з Нацбанкам “удасканалілі сістэму міжнародных пераводаў”. Цяпер беларус, якому прыйшлі грошы з-за мяжы, можа атрымаць іх толькі ў нацыянальнай валюце. Даляры і еўра будуць пераведзеныя ў беларускія грошы па курсу на дзень атрымання.
“Гэта парушае мае правы! – адзначыў чытач “Камсамолкі”. – Калі я хачу, каб у мяне былі даляры, мне цяпер прыйдзецца атрымліваць перавод, а потым ісці ў абменнік і мяняць рублі на даляры?”
З пытаннем пра тое, навошта такія меры, “Камсомолка” звярнулася ў прэс-службу Нацбанка.
“Гэта новаўвядзенне тычацца толькі паштовых і электронных пераводаў (якія атрымліваюць на пошце), банкаўскія ж пераводы, напрыклад Western Union, будуць адбывацца па старых правілах, супакоілі ў Нацбанку. – Зроблена гэта таму, што “Белпошта” прыводзіць стандарты работы ў адпаведнасць з міжнароднымі пагадненнямі.
Новыя правілы тычацца ў першую чаргу т.зв. сацыяльна значных плацяжоў: аліментаў, пенсій, кампенсацый і інш. Спецыялісты ўпэўніваюць, што зроблена гэта, каб людзі не гублялі грошы на розніцы курсаў.
Паводле “Комсомольской правды в Белорусс ии ”
|