У Мінску адначасова маліліся 3 тысячы вернікаў
3 чэрвеня евангельскія хрысціяне сабраліся на супольную малітву. Перад набажэнствам казалася пра ганенні і, у прыватнасці, рэпрэсіі ў адносінах да пастараў царквы “Ян Прадвеснік”.
Удзел у набажэнстве ўзялі каля 3 тысяч вернікаў розных дэнамінацыяў.
Напачатку перад імі выступіў ініцыятар правядзення агульнагарадской малітвы епіскап Саюзу цэркваў хрысціян веры евангельскай Сяргей Хоміч, які выказаў сваё абурэнне дзеяннямі ўлады і заклікаў маліцца за перамену сітуацыі з цэрквамі на Беларусі.
Пасля сп. Хоміча слова ўзялі лідэр аб'яднанай баптысцкай царквы, царквы хрысціян поўнага евангелля, а таксама пастар мінскай царквы “Новае Жыццё” Вячаслаў Ганчарэнка.
Паводле Радыё “Рацыя”
|