Чацвёрты фестываль беларускай культуры ў Вроцлаве
4—10 чэрвеня Калегіум Усходняй Еўропы ладзіць чарговы фэст беларускай культуры.
Ён адбудзецца пры падтрымцы Рады міністраў Польшчы, польскага Міністэрства культуры, ваяводскіх і гарадскіх уладаў.
У праграме: музычныя вечары — ад року і бардаўскіх спеваў да джазу і класікі; літаратурныя — паэзія ды гісторыя; выставы жывапісу і прагляд дакументальных фільмаў. Сярод гасцей сёлетняга фэсту — Алесь Разанаў, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Агнешка Рамашэўска - Гузы, Тацяна Беланогая, “Indiga”, “Classic Avantgarde”, “Jazz Project Leon Gurvitch” ды іншыя.
Калегіум Усходняй Еўропы заснаваны Янам Новакам - Езаранскім у 2001 г. Гэта няўрадавая арганізацыя, што мае на мэце наладжванне кантактаў у сферы культуры паміж краінамі Сярэдняй і Усходняй Еўропы.
П аводле Польскае радыё для замежжа
|