30% беларусаў лічаць, што прэзідэнт мусіць заўсёды выступаць па-беларуску

29,7% рэспандэнтаў, апытаных у траўні Незалежным інстытутам сацыяльна - эканамічных і палітычных даследаванняў, заявілі, што прэзідэнт Беларусі павінен заўжды выступаць (па тэлебачанні, радыё) па - беларуску .

Як паведамляе Радыё Рацыя, 34,1% лічаць, што ён павінен гэта рабіць зрэдку (выступаючы пры пэўных урачыстых нагодах), а на меркаванне 34,3% насельніцтва — гэта не абавязкова.

Як бачым, усе тры групы прыкладна роўныя: адна — за беларускамоўнага прэзідэнта, другая — за ягоны сімвалічны білінгвізм, трэцюю мова кіраўніка дзяржавы не хвалюе.

Паводле Радыё “Свабода”

‹‹ на галоўную | у архіў