диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Вечар беларускае культуры ў Пльзні

Імпрэза “Пльзеньска-беларускі тузін” адбылася 23 траўня ў кавярні “Iнкогніта”. Iніцыявалі вечар Віталь Воранаў (студэнт Заходне-чэшскага ўніверсітэту ў Пльзні) разам з вядомымі мясцовымі чэшскімі літаратарамі Маркетай Чэканавай і Здэнькам Заічкам.

Віталь Воранаў вядомы ў беларускай грамадзе як пісьменнік і перакладчык на беларускую мову.

Вечар пачаўся чытаннем нядаўна выдадзенай кніжкі “Два тузіны пльзэньскіх казак” у чэшскім арыгінале і ў перакладзе Віталя Воранава. Паасобныя параграфы казкі “Як нарадзіўся друкарскі шкоднік Бука” чытала перш па-чэшску суаўтарка кніжкі, сп-ня Чэканова, а пасля па-беларуску сп. Воранаў. Пасля сп-ня Чэканова прачытала чэшскія пераклады алегарычных казак “Тэатр” і “Не зусім казка”, аўтарства сп. Воранава.

Пльзеньскі беларус сп. Аляксандр Даці, прачытаў па-чэшску свой пераклад гумарыстычнага твору Уладзіміра Арлова пра дзейнасць у Чэхіі князя Жыгімонта Карыбутавіча, які ў 15 стагоддзі заступаў тут свайго сваяка, Вялікага Князя Літоўскага Вітаўта.

Дзеля лепшай інфармацыі прысутнай публікі былі на экране кавярні паказаныя агульныя дадзеныя аб Беларусі – з інтэрнэт-пашукавікоў “Google”, “Seznam”, а таксама з “Wikipedia”. Быў таксама прадэманстраваны вядомы дакументальны фільм “Лекцыя беларускай мовы”.

Група тутэйшых беларускіх студэнтаў падрыхтавала гасцям пачастунак: беларускія дранікі і бярозавы сок. Cтудэнтка Наталля Бяляева сы грала на піяніна паланез “Развітанне з радзімай” кампазітара Агінскага.

Увогуле, вечар прайшоў надзіва ўдала. Шматлікія госці кавярні, нават незапрошаныя на імпрэзу, з увагай выслухалі чытанні твораў, ды мелі нагоду бліжэй пазнаёміцца з Беларуссю – сваім “невядомым славянскім суседам”. Ажыўленая дыскусія на тэму Беларусі і чэшска-беларускіх дачыненняў зацягнулася да позніх гадзінаў вечара.

Паводле Юркі Станкевіча (газета “Крывія”, Прага)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович