диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

VIP-персонаў на кангрэсе практычна не будзе

Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў прыбрала са спісу патэнцыйных дэлегату Кангрэсу дэмакратычных сілаў практычна ўсіх VIP -асобаў, значных людзей для Беларусі, якія праходзілі на мінулы кангрэс без збору подпісаў.

Разам у спісе патэнцыйных дэлегатаў з ліку VIP-персонаў было 273 прозвішчы. З іх 28 палітычных вязняў, 55 дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13-га склікання, якія ў 1996 годзе паставілі подпісы за імпічмент Аляксандру Лукашэнку, і 190 іншых вядомых асобаў.

Выявіліся дзве пазіцыі: так, кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што ў спіс павінны ўвайсці толькі сапраўды вядомыя ўсёй Беларусі асобы (прыкладам, Ніл Гілевіч, Васіль Старавойтаў ці Радзім Гарэцкі). А спіс больш чым на дзвесце асобаў, на ягоную думку, толькі дыскрэдытуе саму ідэю:

“Пры ўсёй павазе да людзей, якія ўваходзяць у агульны спіс, ён нагадвае спіс з некалькіх спісаў. Ёсць спіс, у які ўваходзяць, так бы мовіць, добрыя людзі, добрыя прафесіяналы — лекар, настаўнік і г.д. Але калі мы гаворым пра VIP-персонаў нацыянальнага ўзроўню, дык гэта павінна быць сапраўды асоба. І калі мы называем пэўнае прозвішча, дык павінна быць поўнае ўяўленне, хто гэта такі.

А вось агучваюць спіс, які пададзены Беларускай радай інтэлігенцыі. І на палове прозвішчаў дзве траціны сяброў Рады паціскаюць плячыма. Ну, як параўнаць Ніла Гілевіча ці Генадзя Бураўкіна з нейкім добрым чалавекам з нейкага рэгіёну?!”

У старшыні Палітычнай рады Аляксандра Мілінкевіча іншая думка. Калі не разбавіць дэлегатаў кангрэсу вядомымі людзьмі, дык ён ператворыцца ў Кангрэс выключна партыйных сілаў:

“На папярэднім кангрэсе больш за палову людзей у залі былі непартыйныя: журналісты, пісьменнікі, актывісты грамадскіх арганізацыяў. І гэта надавала яму права называцца Кангрэсам дэмакратычных сілаў.

А сёння кангрэс ператвараецца ў Кангрэс партыйных сілаў. Я вельмі паважаю партыйных актывістаў, але ж гэта толькі маленькая частка дэмсілаў. І калі не далучаюць да форуму піс ь меннікаў, прысутнасць якіх у залі — гэта ж гонар для самога кангрэсу, пра што тады казаць? Сумна гэта, нават вельмі сорамна.

Гэта яшчэ адно сведчанне, што атрымліваецца такая кулуарная тусоўка. У гета самі сябе запіхваем”.

Усе спрэчкі спыніла сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган. Яна паведаміла, што кіраўніцтва яе партыі сёння вырашыла: статус дэлегатаў кангрэсу з VIP-персонаў могуць мець толькі палітвязні. Усе астатнія значныя людзі — толькі госці. За гэта ёй і даручана галасаваць. З прапановай камуністаў пагадзіліся ўсе астатнія сябры Палітрады.

Такім чынам, да 863 дэлегатаў кангрэсу, якія абраныя на сённяшні дзень, далучацца яшчэ і палітвязні. Сярод іх, у прыватнасці, Міхаіл Марыніч, Вячаслаў Сіўчык, Аляксей Шыдлоўскі, Васіль Лявонаў ды іншыя.

Паводле Радыё “Свабода” ( www . svaboda . org )

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович