У Варшаве адбыўся “Марш за жыццё і сям'ю”
У Варшаве адбыўся “Марш за жыццё і сям'ю”. Мерапрыемства з’яўляецца своеасаблівым адказам на “Парад роўнасці”, які ўчора адбыўся ў польскай сталіцы. “Марш за жыццё і сям'ю” з’яўляецца акцыяй, якая мае на мэце падкрэсліць адданасць палякаў сямейным каштоўнасцям, а таксама чалавечай годнасці ад зачацця да натуральнай смерці.
У Маршы бяруць удзел і свецкія каталікі з Беларусі.
А. Стральцоў-Карвацкі: “Марш арганізуе асацыяцыя “Рухаў жыцця” і Таварыства імя ксяндза Пятра Скаргі. У Польшчы, а таксама ў краінах, якія былі прадстаўленыя на сённяшнім мерапрыемстве, а гэта і Чылі, ЗША і Беларусь, існуе вялікая праблема – аборты. Мы выступаем за тое, каб жыццё чалавека шанавалася ад пачатку і да канца. Тым больш гэта актуальна для Беларусі, бо аборты там дазволеныя з 1918 году, гэта спадчына бальшавіцкага рэжыму. Актуальны рэжым не змяніў гэтых пастановаў і не забараніў аборты. У Польшчы, хаця і не дасканала, але гэта абарона жыцця знаходзіцца на значна вышэйшым узроўні”.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)
|