Беларусь на Варшаўскім кніжным кірмашы

Беларуская нацыянальная экспазіцыя кнігаў адчынілася 18 траўня ў Варшаве ў рамках 52-га Міжнароднага кніжнага кірмашу.

Кнігазбор беларускіх выдавецтваў прадстаўлены больш трыма сотнямі пазіцыяў, сярод якіх навукова-метадычная літаратура, энцыклапедыі, дзіцячыя кніжкі, мастацкая ды навукова-папулярная літаратура.

Беларускі кніжны рынак на міжнародным кірмашы прадстаўляюць дзяржаўныя і прыватныя выдавецтвы, сярод які Амалфея, Дзікта, Беларуская энцыклапедыя, Белкартаграфія, Белкніга, Народная асвета, Пачатковая школа.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (/www.polskieradio.pl/zagranica/by/ )

‹‹ на галоўную | у архіў