Беларусь не абраная ў склад Савет ААН па прaвах чалавека
Па выніках галасавання Генеральнай асамблеі ААН Беларусь не патрапіла ў склад Савета ААН па правах чалавека.
У другім туры галасавання больш галасоў атрымала Боснія і Герцагавіна. За яе прагаласавала 112 краін. За Беларусь – 72 пры неабходных для абрання 97 галасах. У першым туры галасавання ад групы Усходнееўрапейскіх дзяржаваў абралі Славенію – 168 галасоў. Усяго ўзялі ўдзел у галасаванні 192 дзяржавы.
***
Напярэдадні пасяджэння Генасамблеі ААН шэраг міжнародных праваабарончых структур выступілі супраць вылучэння кандыдатуры Беларусі на членства ў Савеце па правах чалавека.
У прыватнасці, Міжнародная Хельсінская федэрацыя ў сваім звароце да Генасамблеі ААН зазначала, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі найгоршая ў Еўропе. “Нельга зрабіць свой унёсак у заахвочванне і абарону правоў чалавека на міжнародным узроўні перш, чым пачаць паважаць гэтыя правы ў сябе дома. Абранне Беларусі членам Савета ААН па правах чалавека сур'ёзна пахісне давер да гэтага органа”, – гаварылася ў звароце МХФ.
Праваабарончыя арганізацыі “UN Watch” і “Freedom House” заявілі аб тым, што Ангола, Беларусь, Егіпет і Катар не заслугоўваюць месца ў Савеце ААН па правах чалавека.
Аб недапушчальнасці абрання Беларусі заявіў і Камітэт па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У заяве падкрэслівалася, што вылучэнне Беларусі ў якасці кандыдата з'яўляецца “скандальным”, улічваючы неспрыяльныя справаздачы аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і невыкананне ёю асноўных крытэрыяў ААН.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org), “Нашай Нівы” ( www . nn . by ) і БелаПАН
|