“Тыдзень беларускай культуры ў Іркуцкай вобласці — 2007”

20 траўня ў Іркуцкай вобласці (Расія) пачынаецца “Тыдзень беларускай культуры — 2007”.

Як адзначаюць арганізатары, “31 мая – Дзень народзінаў Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага” (РГА ІТБК). У гэтым годзе нам споўніцца 11 год. Традыцыяй стала правядзенне ў канцы траўня – пачатку чэрвеня “Тыдня беларускай культуры”.

Арганізатары:

1. РГА ІТБК, уключаючы аддзяленні ІТБК і ініцыятыўныя групы.

2. Камітэт па сувязях з грамадскасцю Адміністрацыі Іркуцкай вобласці.

3. Камітэт па культуры Адміністрацыі Іркуцкай вобласці.

4. Упраўленне культуры Адміністрацыі Іркуцка і інш.

Мэты: Адраджэнне, захаванне і развіццё духоўных і культурных каштоўнасцяў Беларускага народа, узвышэнне яго самасвядомасці, распаўсюд і падтрымка нацыянальных звычаяў, рамёстваў, жыццёвага ўкладу і маральных асноваў.

Праграма

1. 20 траўня ўрачыстае адкрыццё “Тыдня беларускай культуры ў Іркуцкай вобласці”. Адкрыццё выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Беларускае рамяство жыве і ў Прыбайкаллі”. Выстава будзе праходзіць у выставачнай зале Краязнаўчага музея да 4 чэрвеня.

2. 26 траўня маладзёвы клуб “Крывічы” прэзентуе маладзёвы вечар адпачынку – “Беларускія вячоркі”, у рамках якога пройдзе “Конкурс Купалінак”. Месца – Дом акцёра, час – з 18.00 да 20.00.

3. 29 траўня ў 19.00 адбудзецца бясплатны паказ беларускага фільма. Месца – Дом афіцэраў, час – ад 19.00 да 21.00.

4. 31 траўня – Дзень народзінаў РГА ІТБК – адбудзецца адкрыццё Навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская дыяспара Прыбайкалля – гісторыя, традыцыя, сучаснасць”. Месца: Музейная студыя краязнаўчага музею. Час: 17.00-19.00.

5. 1 чэрвеня – Дзень дзяцей – адбудзецца дзіцячае свята “На Байкале – Беларусь сінявокая”, дзе будуць падведзены вынікі дзіцячых конкурсаў і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў. Месца: Дом дзіцячай творчасці №2, м-р Першамайскі, 53. Час: ад 12.00 да 15.00.

6. 2 чэрвеня з 13.00 до 18.00 адбудзецца V Абласны конкурс-фестываль “Гучы гоман беларускі”. Месца: ТЮЗ. Час: ад 17.00 да 20.00.

7. 3 чэрвеня – аднадзённы навучальны семінар “Беларуская традыцыя” з выкарыстаннем майстар-класаў. Месца: Дом акцёра. Час: ад 9.00 да 18.00.

8. 4 чэрвеня – закрыццё “Тыдня беларускай культуры ў Іркуцкай вобласці”. Месца: Музейная студыя Краязнаўчага музею. Час: ад 11.00 да 14.00

Для больш паспяховага правядзення Тыдня беларускай культуры ўтвораны Фонд падтрымкі. Усе мецэнаты будуць адзначаныя. Рэквізіты для дапамогі наступныя: “Востсибтранскомбанк” Р/с 40703810300001037701 ИНН 3808029567 БИК 042520849 К/с 30101810700000000849 “ИТБК им. Я. Д. Черского”

Па любых пытаннях звяртайцеся: тэл. (3952) 20-11-72, e-mail: malanka2000@mail.ru, адрас: ІТБК: 664011, г. Іркуцк, вул. Чэхава, 2 (акрамя нядзелі).

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў