Беларуска – найстарэйшая жыхарка Стаўраполля

Учора споўнілася 113 гадоў беларусцы Ганне Кузьмік. Яна з’яўляецца найстарэйшай жыхаркай Стаўрапольскага краю Расіі.

15 траўня з днём народзінаў яе віншавалі сваякі, прадстаўнікі мясцовых уладаў, журналісты і губернатар Аляксандр Чарнагораў. Ганна Кузьмік нарадзілася ў 1894 годзе ў Заходняй Беларусі.

Перажыла вайну, у 1953 годзе выехала на Стаўраполле. Каля трыццаці гадоў працавала ў сістэме аховы здароўя. Ганна Кузьмік жыве ў Стаўрапалі. Яна кажа, што адчувае сябе адносна нармальна.

Паводле www .regnum .ru і
“Еўрапейскага радыё для Беларусі”
( www . belradio . fm )

‹‹ на галоўную | у архіў