Беларускі фестываль – 2007
Беларуская праваслаўная царква Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт Рыверы, Нью Джэрсі, запрашае на святкаванне беларускіх традыцыяў. Сёлета 23-га чэрвеня 2007 году парафіяльны камітэт ладзіць восьмы Беларускі Фестываль. Імпрэза адбудзецца ад 11-й гадзіны раніцы да 8-й вечара ў царкоўным парку і залі.
Будуць гучаць беларускія фальклорныя мелодыі і прадавацца сувеніры. Кожны здолее пакаштаваць смачных страваў.
Фестываль адбудзецца ня гледзячы на надвор’е – “Ці сонца, ці дождж!”.
За дадатковай інфармацыяй тэлефануйце ў Беларускі грамадскі цэнтр: (732) 613-7171.
Паводле газеты “Беларус” (www.bielarus.org)
|