диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Новы альбом N.R.M. “ 06” з’явіцца ў крамах праз тыдзень

Да выхаду альбома N.R.M. над назвай “ 06” застаўся тыдзень. Лявон Вольскі распавёў пра тое, што чакае меламанаў у скрыначцы з новым кампакт-дыскам.

Лявон Вольскі: “Альбом называецца “ 06”. На вокладцы канструкцыя з чэрапа, лічбаў 0 і 6 і ўсякай дзіўнаватай сімволікі. Песень 14. Абсалютна рознастылёвыя песні, нават без драйва ёсць. У двух песнях выкарыстаная духавая секцыя, і яшчэ ў “Менск і Мінск” – віяланчэль”.

Альбом “ 06” суправаджаецца буклетам на 6 старонак, у якім, апроч тэкстаў песень, змешчаны выявы ордэнаў і медалёў Незалежнай Рэспублікі Мроя. Ёсць і іншыя сюрпрызы ў новага альбому.

Лявон Вольскі: “Нашыя энэрэмаўскія дзеткі праспявалі рэфрэн у песні, якую напісаў Алезіс. Дарэчы, Алезіс вызначыўся і напісаў для гэтага альбома ажно тры песні, прычым і тэксты, і музыку. Адна, напэўна, самая хітовая песня называецца “Мама, тата – гэта я”. Яна завяршае альбом, і вось там спявае дзіцячы хор”.

Назва новага альбома – “ 06” – тлумачыцца найперш тым, што большая частка матэрыялаў для яго была напісаная ў 2006-м годзе.

Лявон Вольскі: “Год быў такі багаты на падзеі. Была вялікая студэнцкая рэвалюцыя – мы там адхадзілі… Мы як на работу туды хадзілі штовечар. Гэта запомнілася – і на альбоме ёсць песні, наўпрост прысвечаныя гэтым падзеям. Насамрэч усё пісалася шчыра і не змушана”.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” ( www. belradio. fm)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович