Алесь Бяляцкі стаў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека
Праваабаронца Алесь Бяляцкі абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH (The International Federation for Human Rights) (штаб-кватэра ў Парыжы).
Сесія гэтай арганізацыі праходзіць у Лісабоне.
Незарэгістраваны ў Беларусі праваабарончы цэнтр “Вясна”, лідэрам якога з’яўляецца А.Бяляцкі, стаў сябрам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека у 2004 годзе.
FIDH — гэта адна з найбуйнейшых і найаўтарытэтнейшых у свеце праваабарончых арганізацый. Яна мае статус назіральніка ў ААН і іншых міждзяржаўных структурах, мае магчымасць выступаць на пасяджэннях ААНаўскіх і іншых органаў. У яе ўваходзіць 141 няўрадавая арганізацыя з усяго свету.
Летась сп.Бяляцкі быў сярод кандыдатаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. Таксама ў 2006 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй імя Сахарава ў Нарвегіі, а ў Чэхіі з рук Вацлава Гавела атрымаў прэстыжную прэмію “Homo homini” (“Чалавек чалавеку”).
Паводле Радыё “Свабода” (www .svaboda .org ) і “Наша ніва” ( www . nn . by )
|