У Кракаве — Дні беларускай культуры
У Кракаве адбываюцца Дні беларускай культуры. Сёння апошні дзень фестывалю.
Сярод гасцей фестывалю прадстаўнікі беларускіх і польскіх палітычных партыяў, старшыня непрызнанага афіцыйнымі ўладамі Саюзу палякаў Анжэліка Борыс, яе намеснік Юзэф Пажэцкі, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак, дэпутат Еўрапейскага парламенту, загадчык Дэлегацыі па справах адносінаў з Беларуссю Богдан Кліх.
У часе фестывалю адбудуцца прэзентацыя новых кніг Алега Латышонка, Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага. Юры Хашчавацкі ўжо прэзентаваў свой фільм “Плошча”, адбыліся канферэнцыі “Культура і палітыка Польшчы і Беларусі ў кантэксце Еўрапейскага саюза”, “Новае аблічча беларускай вёскі. Уплыў Чарнобыльскай катастрофы на жыццёвы ўклад Беларусі ”. Выступілі і выступяць гурты “MaZHenta”, “Тройца”, “Таварыш Маўзэр”. Кацярына Межавец на працягу 3 дзён прадстаўляе фотавыставу “Тутэйшыя”.
Арганізатарамі фестывалю выступіў Інстытут усходнеславянскай філалогіі і адкрытых лекцый Таварыства гісторыі ўсходняй Еўропы Інстытута гісторыі Ягелонскага ўніверсітэту.
Да фестывалю быў адчынены адмысловы сайт, на якім можна падрабязней пазнаёміцца з праграмай. http://www.nzsap.nazwa.pl/dkb/?page_id=31
Паводле Нашай Нівы ( www . nn . by )
|