диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У Лондане памёр даследчык беларускай культуры Гай Пікарда

У суботу ў Лондане на 76-м годзе памёр даследчык беларускай гісторыі і культуры Гай Пікарда.

Выпускнік Оксфардскага ўніверсітэта і ўніверсітэта ў Сарбоне, Г. Пікарда вывучаў творчасць беларускіх кампазітараў, жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Займаўся пошукам старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданнем. Апублікаваў “Беларускі царкоўны спеўнік. Святая Літургія”, “Беларускі духоўны спеўнік”, навукова-папулярнае выданне “Царкоўная музыка на Беларусі. 989 – 1995”, уклаў анталогію беларускіх песнапенняў “Залатая Беларусь”, а таксама даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане. Друкаваўся на старонках рэлігійных і свецкіх выданняў (“Божым шляхам”, “Беларус”, “The Journal of Byelorussian Studies” і інш.).

“Ён быў англа-французскага паходжання і прыйшоў да нас, беларусаў, – расказвае апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан. – Яшчэ будучы студэнтам у Оксфардзе, шукаючы царкоўнай музыкі, ён зацікавіўся не толькі музыкай, але ўсёй беларускай культурай і гісторыяй, усім беларускім. І з таго часу ён жыў гэтай цікавасцю. Па прафесіі праўніка, яго найбольш цікавілі музыка і Беларусь.

Ён шмат зрабіў: і Англа-беларускае навуковае таварыства, і часопіс беларусаведы, і спецыяльныя курсы лекцыяў беларусаведы, якія ў нас тут арганізоўваліся амаль што 30 гадоў, і ягоны ўдзел у міжнародных канферэнцыях, дзе ён гаварыў на беларускія тэмы.

Апошнія 18 гадоў Гай Пікарда жыў у нашым беларускім цэнтры тут, у Лондане. Для мяне гэта страта вельмі блізкага чалавека. Яшчэ зарана, каб асэнсаваць усё, што ён зрабіў для Беларусі. А ён зрабіў шмат, зрабіў сапраўды шчыра і самааддана”.

Паводле Радыё “Свабода

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович