диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў

У серыі Бібліятэка “Бацькаўшчыны” выйшла новая кніга Аляксандра Адзінца, прысвечаная беларускай дыяспары з хвалі пасляваеннай эміграцыі. У кнізе сабраныя 73 успаміны дзеячаў беларускай дыяспары з усяго свету — тых, хто пасля 1944 г. апынуўся на захад ад свае радзімы.

Ідэя кнігі, паводле словаў аўтара, ўзнікла досыць нечакана: “Каталізатарам стаў мой старэйшы сябра Барыс Кіт — першы прадстаўнік ваенна-палітычнай хвалі беларускай эміграцыі, з якім мне ўдалося завязаць цесны кантакт. Але тады я ў марах не планаваў выдання цэлай кнігі, прысвечанай эміграцыі. Мэтай было напісанне газетнага артыкулу. Аднак пасля той размовы я быў настолькі захоплены, узрушаны і ўсхваляваны суразмоўцам, што зразумеў: гэта толькі пачатак!”.

Аўтар тэлефанаваў у Вялікабрытанію і Канаду, Аўстралію і Аргенціну, Чэхію і Польшчу, па некалькі гадзін размаўляючы з кожным чалавекам. У выніку за паўтары гады былі сабраныя дзесяткі тэкстаў: з ЗША — 30 успамінаў, з Аўстраліі — 12, Канады — 11, Вялікабрытаніі — 6, Нямеччыны — 4, Польшчы і Бельгіі — па 3, Аргенціны, Францыі, Чэхіі, Швецыі — па 1.

Сярод герояў кнігі Надзея Касмовіч, Барыс Кіт, Міхась Лужынскі, Ганна Мерляк (жонка Кастуся Мерляка), Барыс Рагуля, Вітаўт і Вера Рамукі, святар Беларускай народнай царквы, чальцы якой бралі ўдзел у леташнім паходзе на Акрэсціна, Эмігідзіюш Рыжы, старшыня Рады БНР (1982—1997) Язэп Сажыч, Юры Туронак, Анатоль і Іван Хрэноўскія, Антон Шукелойць. Асобным блокам змешчаныя “Успаміны Барыса Кіта пра вядомых людзей”, дададзены біяграфічны паказнік іншых дзеячаў эміграцыі, што згадваюцца ў тэкстах.

Неабходна адзначыць, што раней выходзілі падобныя кнігі, дзе былі сабраныя ўспаміны ці нарысы пра дзеячаў эміграцыі (напрыклад, Леанід Пранчак “Беларуская Амэрыка” і Тацяна Антонава “У землякоў за акіянам”). Аднак кніга “Паваенная эміграцыя” ў некалькі разоў большая. Акрамя таго, аўтар, Аляксандр Адзінец, імкнуўся запісваць не толькі вядомых дзеячаў, а найперш “нераскручаных” людзей: шараговых жаўнераў дыяспары. Тых, хто непасрэдна ствараў беларускую Амерыку, беларускую Аўстралію, беларускую Канаду, Вялікабрытанію, Бельгію. Іх імёны добра вядомыя там, але мала вядомыя тут, у Беларусі.

Большасць герояў кнігі глядзяць на падзеі Другой сусветнай вайны падобна, як святар з аўстралійскага Мельбурна Аляксандр Кулакоўскі: “Як і саветы, Гітлер прынёс у Беларусь няволю, пакуты і смерць. На пару з чырвонымі партызанамі, немцы паставілі беларуса на мяжу поўнага вымірання. Я нават дакладна не скажу, каго людзі больш ненавідзелі і каго больш баяліся, — і тыя, і другія сеялі на шматпакутнай беларускай зямлі выключна няшчасце. Прамаўчыш перад партызанамі, не аддасі апошні кавалак хлеба — заб’юць. Не паведаміш немцам, што ў хаце былі партызаны, — таксама заб’юць”.

Кніга магла быць значна большай і выйсці ў двух ці трох тамах. Але на кожную згоду на інтэрв’ю прыпадала на адной адмове.

“Хапала ўсяго, — згадвае Аляксандр Адзінец, — і метадычнага кідання слухаўкі пасля аднаго толькі вітання па-беларуску, і рэзкіх адмоваў запрасіць мужа (ці жонку) да тэлефона, і абвінавачванняў аўтара, што ён замалады, дый увогуле “дзе гарантыя, што Адзінец — гэта не ваш псеўданім”.

У томе змешчана больш за дзве сотні фотаздымкаў, большасць з якіх друкуецца ўпершыню.

Зрабіць другую такую кнігу ў найбліжэйшыя дзесяцігоддзі наўрад ці ўдасца. Старое пакаленне эміграцыі імкліва адыходзіць. Так, за час працы над кнігай адышлі ў лепшы свет чатыры інтэрв’юеры: Франціш Бартуль, Мікола Латушкін, Янка Раковіч, Барыс Рагуля. Нават праз дзесяць гадоў апытваць амаль не будзе каго. Аляксандр Адзінец паспеў у час.

Шукайце кнігу ў кнігарнях, незалежных распаўсюджвальнікаў:

Адзінец Аляксандр. Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў: зборнік успамінаў. — Менск: Медысонт, 2007. — 704 с. (Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Кніга 11)

Аляксандр Адзінец нарадзіўся ў 1980 г. у Мінску. Шэсць гадоў адпрацаваў штатным супрацоўнікам спартовай газеты “Прессбол”. Ад 2003 г. жыве ў Нямеччыне. Супрацоўнічаў і супрацоўнічае з шэрагам музычных, грамадска - палітычных і музычных выданняў.

Паводле “Нашай нівы” ( www. nn. by)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович