Новы акт вандалізму ў Курапатах

У Курапатах невядомыя зламалі шэсць крыжоў і некалькі пашкодзілі.

Чарговы акт вандалізму засведчылі ўдзельнікі талакі, якую кожную суботу праводзяць сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

Зламаныя і пахіленыя крыжы сябры партыі абяцалі аднавіць бліжэйшымі днямі. Так было пасля кожнага акту вандалізму ў Курапатах.

Да пашкоджання памятных знакаў і крыжоў у Курапатах даходзіла дзесяткі разоў. Толькі ў дачыненні да гэтак званай “Лавы Клінтана”, ад часу яе ўсталявання ў 1994 годзе, акты вандалізму адбываліся адзінаццаць разоў. З гэтай нагоды Амбасада ЗША ў Беларусі выступіла з адмысловай заявай. Аднак супрацоўнікі міліцыі дагэтуль не выявілі ніводнага злачынцы.

Польскае радыё для замежжа
(http://www.polskieradio.pl/zagranica/ by)
і Радыё “Свабода” ( www. svaboda. org)

‹‹ на галоўную | у архіў