“Белавія” ўвядзе дадатковыя рэйсы паміж Мінскам і Прагай

Нацыянальная авіякампанія “Белавія” з 15-га траўня ўводзіць дадатковыя рэйсы паміж Мінскам і Прагай.

Дадатковыя рэйсы будуць выконвацца па аўторках, чацвяргах і суботах. На сённяшні дзень рэйсы па авіялініі Мінск–Прага “Белавія”, супрацоўнічаючы з чэшскай авіякампаніяй, выконвае па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях.

У авіякампаніі “Белавія” адзначылі, што з уводам дадатковых рэйсаў палёты паміж Беларуссю і Чэхіяй стануць штодзённымі.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”
(http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/) і БелТА

‹‹ на галоўную | у архіў