У Польшчу ізноў можна ездзіць з двума пашпартамі

Скасаванае рашэнне аб тым, што з 1 красавіка 2007 года ў Польшчу дазволена прапускаць толькі тых замежных грамадзян, у сапраўдных пашпартах якіх маюцца сапраўдныя візы.

Пра гэта са спасылкай на Консульства Польшчы піша газета “Вечерний Брест”. Цяпер у нашу заходнюю суседку будуць пускаць і людзей з двума пашпартамі, у адным з якіх – старым – стаіць польская віза, а ў другім – новым – ёсць чыстыя старонкі для штампаў, якія сведчаць аб перасячэнні мяжы.

Рашэннем кіраўніцтва польскай памежнай службы такі парадак быў скасаваны з 1 красавіка.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” ( www. belradio. fm)

‹‹ на галоўную | у архіў