Беларусаў клічуць спяваць у Качынай Багне
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства немагчымых ініцыятываў” з польскага горада Торунь шукае ахвочых з Беларусі для ўдзелу з 8 па 13 чэрвеня ў міжнародным фальклорным праекце.
Шасцідзённы праект разлічаны на моладзь з Польшчы, Нямеччыны ды Беларусі, па восем маладзёнаў з кожнай краіны. У праграме – заняткі па розных відах архаічнага фолькавага спеву на некалькіх мовах, фалькларыстычныя вечарыны, пошукі гістарычнай ды этналагічнай інфармацыі. Арганізатары ўпэўненыя, што на развітальнай імпрэзе ўдзельнікі здолеюць паказаць нованабытыя вакальныя здольнасці ў канцэрце.
Мэтай міжнароднага летніка ў Качынай Багне з’яўляецца інтэграцыя моладзі з трох краін, а таксама развіццё артыстычных навыкаў, паглыбленне ведаў аб музычным фальклоры ўсходняй і паўднёвай Еўропы.
Каардынаты арганізатара летніка: “Tаварыства Немагчымых Iніцыятываў” “MОTYKA”, вул. Св. Kацярыны 9, 87-100 Tорунь (Pl. Sw. Katarzyny 9, 87-100 Torun); тэл. (+48 56) 655 50 22.
Пра ўсе дэталі можна дазнацца праз кантакт: Alicja Chajewskа alucek@poczta.fm
Паводле belngo.info
|