Брусе лі пройдзе вечар, прысвечаны Чарнобыльскай катастрофе
27 красавіка а 19-й гадзіне ў Бруселі адбудзецца інфармацыйны вечар, прысвечаны гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Арганізатары імпрэзы – “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і “Hanse-Office” (Аб’яднанае прадстаўніцтва Гамбурга і федэральнай зямлі Шлёзвіг-Гальштэйн у Еўрасаюзе).
Вечар распачнецца з гутаркі, падчас якой будуць абмеркаваныя Чарнобыльскія праблемы, у тым ліку іх палітычны кантэкст у сучаснай Беларусі. У прыватнасці, плануецца зладзіць слайд-шоў па выніках “Чарнобыльскага шляху- 2007”.
Пасля гутаркі наведнікам будуць прадэманстраваныя дакументальныя фільмы “Жылі-былі” і “Завядзёнка” беларускага рэжысёра Галіны Адамовіч.
“Жылі-былі” – фільм, які па-мастацку спрабуе асэнсаваць маштаб Чарнобыльскай бяды. “Завядзёнка” – кіназамалёўка пра жыццё беларускага Палесся.
Паводле charter97.org
|