У Гомель – на самалёце
З 26 сакавіка гэтага года латвійская авіякампанія “АіrBaltic” пачала выконваць прамыя рэйсы ў беларускі горад Гомель, другі па памерах горад Беларусі. Гэты маршрут стане другім прамым рэйсам “АіrBaltic” у Беларусь. Да гэтага часу самалёты з Рыгі ажыццяўлялі палёты толькі ў Мінск.
Спачатку латвійская авіякампанія будзе выконваць прамыя палёты ў Гомель тры разы на тыдзень – па панядзелках, серадах і пятніцах. Працягласць палёту складзе 1 гадзіну 50 хвілін.
Кошт білета ў адным накірунку – ад 49 латаў, у кошт уключаны зборы аэрапортаў.
Паводле www.svitanak.lv
|