У Празе адбыўся паказ фільма “Плочша”
18 красавіка ў Празе на філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта быў прадэманстраваны фільм “Плошча” беларускага рэжысёра Юрася Хашчавацкага. Паказ быў складовай часткай суправаджальнай праграмы да выставы “Выбары без выбару – Беларусь, сакавік 2006 г”. Фільм распавядае пра падзеі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Пасля паказу адбылася дыскусія з удзельнікамі паслявыбарчых пратэстаў Наталляй Лініцкай, журналістам “Радыё Свабода” Валерам Каліноўскім і палітолагам Аляксандрам Лагвінцом.
Паводле charter97.org
|