Льготы адмяняюць – студэнты дзейнічаюць
Запланаваны разгляд пытання аб пазбаўленні льгот на праезд для студэнтаў у канцы траўня выклікаў у большасці студэнтаў незадаволенасць, якая перарасла ва ўзгодненыя актыўныя дзеянні.
З патрабаваннем абараніць інтарэсы навучэнцаў студэнты розных мінскіх ВНУ пачалі збор подпісаў пад зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Збіраюцца подпісы ў інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па адрасе Пераможцаў, 9, студэнцкіх мястэчках БДУ па вуліцах Курчатава і Кастрычніцкай, студэнцкім мястэчку Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па вуліцы Я. Коласа, 29, і Незалежнасці, 63. Таксама збіраюцца подпісы да старшыні камісіі па адукацыі “палаты прадстаўнікоў”. Распаўсюджваецца інфармацыя аб праблеме ў БДУ (на філалагічным, гістарычным, юрыдычным факультэтах, факультэтах журналістыкі і міжнародных стасункаў), БДУІР, БНТУ, БДПУ, БДЛУ.
Дзеянні ў абарону інтарэсаў студэнтаў падтрымала Камісія па правах моладзі, якая навучаецца, Беларускага Хельсінскага Камітэта. БХК выказаў сваю пазіцыю па становішчы беларускіх студэнтаў старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Канаплёву і накіраваў ліст з просьбай уключыць свайго прадстаўніка ў запланаваную сустрэчу з дэпутатамі па дадзеным пытанні 27 красавіка. Спецыялістамі БХК аказваецца прававая дапамога моладзевым актывістам.
Для каардынацыі сумесных дзеянняў актывістамі створаны інтэрнет-сайт: www.stoodle.org.
Паводле www .charter 97.org
|